Мы задаем трэнды
Ад эксклюзіва для VIP да твораў мастацтва, даступных вам.
Адкрыйце для сябе свет FALKOVICH
Наша гісторыя
ТАА “Ля Фалька” — беларуская кампанія па пашыве адзення, якая ўзнікла ў 2012 годзе. За доўгія гады бездакорнай працы мы даказалі, што з’яўляемся аднымі з лепшых у сваёй справе. Мусіць, не засталося ніводнага рэгіёна ў краіне, дзе б не ведалі почырк і якасць працы ТАА “Ля Фалька”.
Сярод нашых кліентаў – заслужаныя артысты, зоркі эстрады, уплывовыя палітыкі і бізнесмены, якія давяраюць нам распрацоўку сваіх вобразаў. Мы ствараем іміджавае адзенне для выдатных творчых калектываў і буйных арганізацый Беларусі і замежжа.


Анастасія Фальковіч
Нязменны дырэктар, матор і крэатыўны цэнтр кампаніі
- Вядучы беларускі дызайнер у галіне нацыянальнага касцюма ў сучаснай інтэрпрэтацыі
- Член саюза дызайнераў Рэспублікі Беларусь і Еўразійскай творчай гільдыі (Лондан)
- Захавальнік беларускіх традыцый у модзе і пераможца сусветных конкурсаў
- Галоўны мастак на значных мерапрыемствах краіны
- Заснавальнік праекта “Каляровыя сны”
- Мастацкі кіраўнік праекта “Роднае – Моднае”
- Суарганізатар мерапрыемства “Свята льну”
Брэнд FALKOVICH
Увесь назапашаны вопыт прадпрыемства, усе ўнікальныя дызайнерскія рашэнні, якія былі эксклюзівам для VIP, мы ўвасобілі ў брэндзе FALKOVICH. Купляючы нашы вырабы, Вы дакранаецеся не толькі да зручнага і прыгожага адзення: Вы носіце творы мастацтва.
Унікальны Дызайн
Наша фішка – адзінкавы дызайн. Такой вытанчанасці, увагі да дэталяў і прапрацаванага крою Вы не сустрэнеце больш нідзе.
Каманда Прафесіяналаў
Брэнд аб’ядноўвае выбітны калектыў. Напрыклад, найскладанейшай вышыўкай займаецца ўнікальны спецыяліст па беларускіх арнаментах.
Лепшыя Партнёры
Мы супрацоўнічаем з лепшымі калегамі па цэху, у прыватнасці, з аўтарамі шыкоўных аўтарскіх аксэсуараў для нашых вырабаў.
Па ўсіх пытаннях звяжыцеся з намі любым зручным спосабам
Кантакты
+375 (17) 353-62-15
+375 (29) 120-07-10
Email: zakaz@falkovich.by
Рэжым працы
Панядзелак-пятніца: з 10:00 да 19:00
Субота-нядзеля: выходныя
Рэквизиты
Поўнае найменне: Таварыства з абмежаванай адказнасцю “Ля Фалька”
Адрас: 220007, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Фабрыцыуса, 9Б, пам. 9
УНП: 191783683
БІК: ALFABY2X
АКПА: 380497475000
р/р у BYN: BY13 ALFA 3012 2266 5300 4027 0000
У ЗАТ “Альфа-Банк”, Рэспубліка Беларусь, 220013,
г. Мінск, вул. Сурганава, 43-47
Дырэктар: Фальковіч Анастасія Аляксандраўна